Магический Оазис

всё о тайнах магии, предсказательные техники
 
ФорумПоследние изображенияПоискРегистрацияВход

Поделиться
 

 Загавары ад рожы (белорусская)

Предыдущая тема Следующая тема Перейти вниз 
АвторСообщение
Вечность

Вечность


Сообщения : 8320
Дата регистрации : 2016-03-23

Загавары ад рожы (белорусская) Empty
СообщениеТема: Загавары ад рожы (белорусская)   Загавары ад рожы (белорусская) EmptyПн 22 Авг 2016, 23:03

1
Трэба чытаць на ўтраняй і вячэрняй зорцы. Но сначала прачытаць абрашчонне:

- Госпадзі, Прасвятая Багародзіца, памагі рабу божаму (імя).

Затым чытаюць:

- Белая белавушка, красная красавушка, не балі, не калі, не шумі, не паддавайся ні ў шырыну, ні ў глыбіну. Ад рабы божай (імя) атдаляйся ў бальшыя вароты, у поле, у сіняе мора, там падушка пяровая і пярына пуховая, туда атдаляйся. Па сей дзень, па сей час, па мой нагавор. Памошчніца не я, памошчніца мая Маць Прасвятая Багародзіца. Амінь.

Перакрасціць бальное месца, закрыць краснай трапкай.

Запісанаў в, Хракавічы ад Фясько Варвары Іванаўны, 1926 г.н., студэнткай Фуре А. (з сшытка)

***
Шла Маць Прачыстая к (імя) з буйнай галоўкі боль выбіраць і шум выдумаць, і вочкі прасвятляць, скулу-рожу, скулу-залатушку выгаварываць і несла тры рожы: адна - красная, другая сіняя, трэцяя - белая. Адна - ссохла, другая — звяла, трэцяя - так прапала. Прападзі, скула-рожа, у (імя) калючая, балючая, смярдзючая, свярбучая, сонцавая, ветраная, урочная, улёшная, прыгаворная, жаласная, радасная. Выгаварываю з буйной галоукі, з ярых воч, з чорных броў, з румянага ліца, з рацівага сэрца, з кашчэй-машчэй, з усіх печаней, з усіх жылачак і спажылачак, па касцях не хадзі і касцей не ламі, рацівага сэрца не сушы. Ідзі, скула-рожа, на ніцыя лозы, на топкія балоты, там табе гуляці і буяці, у рабы божай (імя) не бываці. Прамаўляць тры разы.

***
Встану я, раб божы, рана, умыюся бела-румяна, выйду ў поле, у зялёны сад. Там Маць Прачістая гуляе і к сабе рожу падзывае, рожу красную, рожу чорную, сіняю і белаю, і жовтую, і сухую, і вялую, і врошную, і прыговорную, завідную, пасмешную, пацешную і мужчынскую, і хлапячую, і дзявочую, і бабскую і к сабе прызывае, на агні іспаляе. Датуль ты, рожа, расцвітала, пака я к табе прыбывала. Выдзі із рабы божай із буйнай галавы, із жоўтага мозгу, із румянага ліца, із касцяных зубоў, із белага цела, із гарачай крыві, із серца, із рук і ног, з касцей, падкостак, із жыл, пажыл, із жывата і печеней, і са всех нутреней. Стань, Госпадзі, на помач к рабе божай і прылюбі мой дух. Амінь.

***
Шол Хрістос через поле, нёс трі рожы в руке. Адна - скосценела, другая - следзенела, а трецья - разашлась. I ты, рожа, в этом целе разайдзіся і в даміну назад не вазврашчайся, і с эцім целам не знайся. Ва імя Атца і Сына і Святага Духа.

Тры раза.

***
Першым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся, Прачыстай Мацеры пакланюся. Шла Прасвятая Маць Багародзіца ў утранні і проціў службы. Чьггала кнііу Евангелію, вычытывала скулу-рожу: і родную, і прыродную, і спешную, і смешную, і падуманую, і прастуджаную. Ты, скула-скуланіна, жоўтая жаўтавіна, сіняя сінюга, жоўтая жаўтуха, белая бялюга. Тут табе, скула, не стаяць, не калоць, не балець, не свярбець. А я цябе буду выдымаць і выгаворваць з касці, з буйныя галавы, з ярых вачэй, народжаную, хрышчоную, малітоўную.

***
Загаваріць рожу
Накрывают красной тканью і кажут:

- Шол старец, нёс ларец, запнулся і ўпал, што ўраніл, всё подобрал. Забрал с рабы (імя) рожу, положыл в ларец і ларец у рагожу. Амінь.

***
Шлі папы праз двары, рожу ламалі, (імя) памагалі.

***
Шла Маці Божа через сінее море, несла трі рожы, одну - водзяную, вторую-огняну, трецью - крываву. Водзяна - разлівалася, крывава - разышлася, огнена - огнём зышла, дай жа, Божа, чтоб огнём зышла.

Замова чітаецца дзевяць раз.

***
Господу Богу помалюся, святой Прочістой покланюся, пятніцы святой, троицы ракавой, святой пакрове, Матцы Хрістовай, я -словам, Бог - с помоччу (імя). Рожа-рожовніца, Хрістова Маці-раждзеніца, по цэркві ходзіла, рожу говорила, ля прыстола стояла, свечі зажыгала, рожу ўгаворала, штоб не очіналася, не ўпоміналася, ні на востан'і ўсхода, ні молодзіком, ні во векі веков. Во імя Отца і Сына і Святога Духа. Амінь. Моі слова, Гасподняя помоч. Тры раза.

***
У пятніцу борам рана баба ішла сінім морам, вялікім полем. Баба ішла, рожу капала, рожу садзіла. Рожа расцвітае, ліст ападае, рожа прападае. Амінь.

Паутараць тры разы.

***
Чытаюць на бального тры дні падрад, па тры разы пасля заходу сонца:
- Ішоў старац, нёс ларац. Запнуўся старац, і ўпаў ларац. Што ўпала - усё падняў. Забраў з раба божага (імя) рожу, паклаў яе ў ларац, а ларац - у рагожу.

***
Першым разам, гасподнім часам Госпаду Богу памалюся, Мамкі Прачыстай пакланюся. У полі тры дарогі, на іх - краскі: жоўтая, зялёная, красная, чырвоная, бурдовая, белая, розавая. У Чысты чацвер рана ішла прэсвятая Ульяна рожу паламала краскі патаптала к Госпаду Богу падхадзіла Госпада Бога прасіла: - Прымі ету рожу, ад етага чалавека калючую, гаручую, ламучую, свярбучую, урошную, прыгаворную, смешную, уцешную, вадзяную, ветраную. Выгаварваю з буйнае галавы, з румянага ліца, з шчырага сэрца, з касці, з касцей, з машчэй, з усіх печаней, з костачак, з красныя крыві, штоб касцей не ламала, сэрца не таміла, буйнаю голаву не крышыла Бог мой, прылюбі ты дух мой. Амінь.

***
Ішоў Ісус Хрысгос на дарозе, сустрэў тры рожы. Яны прыгаворваюць падумную, падзіўную, пацешную, пасмешную на касці не хадзіць, буйнай галоўкі, шчырага сэрца не знабіць. Я цябе, рожа, скашчу, я ж цябе сашлю на шэрае балота, на жоўтыя пяскі, на сіняе мора. Там табе гуляць, там табе бегаць, там табе, гарна рожа, за углом быць.
Вернуться к началу Перейти вниз
 

Загавары ад рожы (белорусская)

Предыдущая тема Следующая тема Вернуться к началу 
Страница 1 из 1

Права доступа к этому форуму:Вы не можете отвечать на сообщения
Магический Оазис :: Магия разных стран и религий :: Украинская и Белорусская магия :: Белорусская магия-