Магический Оазис

всё о тайнах магии, предсказательные техники
 
ФорумПоследние изображенияПоискРегистрацияВход

Поделиться
 

 Загавары ад грыжы (беларусская)

Предыдущая тема Следующая тема Перейти вниз 
АвторСообщение
Вечность

Вечность


Сообщения : 8320
Дата регистрации : 2016-03-23

Загавары ад грыжы (беларусская) Empty
СообщениеТема: Загавары ад грыжы (беларусская)   Загавары ад грыжы (беларусская) EmptyПн 22 Авг 2016, 23:06

1
Спачатку прачытаць малітву "Отче наш", а затым над крыжам тры разы, кожны раз сплюнуць праз левае ппячо:

- Кіла-кіліца, чырвоная дзявіца, тут табе не садзіцца, тут табе не ляпіцца. Садзіцца табе, ляліцца табе сярод цёмных лясоў, крутых берагоў, зыбучых пяскоў, дзе людзі не ходзяць, птушкі не летаюць. Там табе садзіцца, там табе ляпіцца, а з рабы божай(го) (імя) адысці. У імя Бацькі і Сына і Святога Духа. Амінь, амінь, амінь.

Кілу мазаць безымянным пальцам на ноч, да раніцы з ложка не падымацца.

***
Палажыць побач з сабою сучок, глядзець на яго і гаварыць: Грыжа, грыжа, грызёш мяне раз, а я цябе - два, грызёш мяне два, то я цябе - тры, грызёш мяне тры, то я цябе - чатыры, ты мяне - шэсць, я цябе - сем, ты мяне - сем, то я цябе саўсем.

Пасля гэтага трэба грызнуць грыжу і плюнуцъ на сучок. Слюну з сучка мезінцам узяць і мазаць кругом грыжы, гаворачы:

- Як сучок нямой, штоб і грыжа мая навекі занямела.

***
Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся. Прачыстай Мацеры пакланюся. Грыжа-грыжуха, ідзі на стара дубішча. Там табе сталы пазасціланы, кубкі паналіваны. За тымі сталамі сядзелі тры дзявіцы, адна - шыла, а другая - вышывала, а трэцця -нічога не знала, толькі грыжу выгаворвала: і родную, і прыродную, і спешную, і падуманую. Тут табе, грыжа, не стаяць, не калоць, не балець, а зразу занямець. А я цябе буду выгаворваць і выдымаць з буйнага жывата, з белага цела, з румянага ліца, з ярых вачэй. Чорт цябе, народжаную, хрышчоную, малітоўную.

***
Водзяиь змылкамі вакруг грыжы і загаворваюць тры разы, пасля чаго змылак зносяць у лес:

- Грызі-грызуня, сарока-балтуння, нясі далей у лес цёмны, у балота глыбокае грызоту, маяту з цела бела. Амінь, амінь, амінь.

***
Чытаюць на воду, хрэсцяць бальное месца і даюць піць бальному, прыгаворвая тры разы, пасля гэтага крэсцяцца.
У сінім моры - шчука, падайду бліжа, кланяюся ніжа. Ты, шчука, вынь з раба божага (імя) грыжу-кілу красну, белу, нутрану, касцяну, жыльну, пупавінну, мядову. Камень крэпкі, а слова мае пакрапчэй камня. Амінь, амінь, амінь.

***
Загаворваюць на пуп младзенца, закусуюць пупок тры разы і плююць тры разы праз левае плячо, прыгаворваюць:

- Не грызі, кіла-грыжа, младзенца (імя). Я зубамі загрызу, я сама праглыну, будзе мой загавор-прыгавор крэпак і лепак, крэпча камня калёнага, крэпча сгралы вострай, крэпча нажа булатнага. Ва імя Атца і Сына і Святага Духа. Амінь, амінь, амінь.

***
Загаворваюць пасля раджэння младзенца, перавязвая наварождзенаму пупок:

- Бабушка Саламанідушка ў Прысвятой Багародзіцы. Кілу-грыжу загаворваю шчэкамі меднымі, зубамі жалезнымі. Так і я загаворваю ў раба божага (імя). Будуць мае словы крапчэй да ляпчэй. Амінь, амінь, амінь.

***
Першым разам, божым часам Госпаду Богу памалюсь, етаму дзянечку, святому вечарочку (ці ранню). Грызь-грызішча, ідзі на кладбішча, там пеўні не пяюць, мерцвяцы не ўстаюць, там сталы новью, скацеркі пазасціланыя. Там табе, грызь, папіць, пагуляць, а ў етага младзенца на вечны век грыжы не бываць.
Вернуться к началу Перейти вниз
 

Загавары ад грыжы (беларусская)

Предыдущая тема Следующая тема Вернуться к началу 
Страница 1 из 1

 Похожие темы

-
» Загавары ад рожы (белорусская)
» Загавары ад крывацеку (белорусскя)
» Загавары ад спуду (белорусская)
» Загавары ад скулы (белорусская)
» Загавары ад залатніка (белорусская)

Права доступа к этому форуму:Вы не можете отвечать на сообщения
Магический Оазис :: Магия разных стран и религий :: Украинская и Белорусская магия :: Белорусская магия-